38

Даваенны занятак фишара, василь быкау

27 декабря 2021

Даваенны занятак фишара, василь быкау

категория: литература

73

Нарадзіўся ў весцы Бычкі Ўшацкага раену Віцебскай вобласьці. Вучыўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. Калі Нямеччына напала на ССР у 1941 годзе, ен знаходзіўся ва Ўкраіне. Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Быў двойчы паранены. Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газэты «Гродзенская праўда». У 1956—1972 гадах — літсупрацоўнік, затым літкансультант газэты «Гродзенская праўда», у 1972—1978 гадах — сакратар Гарадзенскага абласнога аддзяленьня СП БССР. У 1974 годзе Васіль Быкаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй ССР за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня» . У 1978 годзе пераехаў у Менск. Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, з 1989 году — народны дэпутат ССР. У 1990 годзе абраны прэзыдэнтам Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раену Віцебскай вобласьці. Сябра СП ССР з 1959 году. З1980 году — народны пісьменьнік БССР. У 1993 падпісаў «Ліст 42-х» Барысу Ельцыну. Па-за межамі Беларусі Быкаў, бадай, найбольш вядомы беларускі аўтар. Яшчэ за савецкім часам яго творы былі перакладзеныя на розныя мовы, прычым большасьць перакладаў на расейскую мову была зробленая самім пісьменьнікам. Нападкі на Васіля Быкава, якія пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў спачатку ў Фінляндыі, затым у Нямеччыне і Чэхіі. У Чэхіі перанес апэрацыю, і вярнуўся на Бацькаўшчыну толькі за месяц да сьмерці. Памер пісьменьнік 22 чэрвеня 2003 году. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску. Веравызнаньне Быкава было ўніяцкім.[1]

Знаете ответ?

Есть интересный вопрос? Задайте его нашему сообществу, у нас наверняка найдется ответ!
Делитесь опытом и знаниями, зарабатывайте награды и репутацию, заводите новых интересных друзей!
Задавайте интересные вопросы, давайте качественные ответы и зарабатывайте деньги. Подробнее...