71

Сочинение вобраз сымона явар и калина в вершы якуба колоса

17 ноября 2021

Сочинение вобраз сымона явар и калина в вершы якуба колоса

категория: литература

58

Самая першая рыса майстэрства любой п'есы заключаецца ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і да канца, так, каб ен запомніўся нам, чытачам і гледачам, калі пастаўлены спектакль. Падобны канфлікт у Купалавым творы есць. Ен скразны: Мікіта Зносак прыстасрўваецца да пераменлівых абставінаў, хоча выжыць пры любых уладах і ўладарах і таму трапляе ў незвычайныя сітуацыі, другія ж героі ці аказваюцца яго хаўруснікамі-аднадумцамі (Дама, Спраўнік, Поп), ці не прымаюць яго прыстала савальніцтва, выкрываюць яго прайдзісвецтва і галавацяпства (Янка Здольнік, Аленка, стары Гарошка і нават маці Гануля). Канфліктуюць людзі сумленныя і несумленныя, патрыеты свайго краю і адрачэнцы ад роднага, нацыянальнага, святога і светлага. Гэты канфлікт трьшае нас у пастаянным напружанні і зацікаўленасці: а што будзе далей?, чым гэта ўсе закончыцца? У камедыі асабліва чытач хоча бачыць пастаноўку герояў у адпаведныя смеху сітуацыі, хоча над няўдалымі персанажамі шчыра пасмяяцца. Калі гэтага няма, дык п'еса сатырычнага і гумарыстычнага зместу ніяк не ўспрымаецца. Трагічна-смяшлівых сітуацый у «Тутэйшых» шмат. Яны і ў пачатку п'есы, калі герой чакае саноўных гасцей, вучыць матулю ветліваму і культурнаму абыходжанню з імі (каб і гаварыла амаль па-французску, і адстаўляла нагу, вітаючыся, і г.д.) і далей, калі вучыцца ў настаўніка Спічыні аратарскаму майстэрству, а затым спатыкае чырвоных, маршыруючы пад рэвалюцыйную мело-дыю на месцы з чырвонай стужкай на дрэўку. Але самая «пікантная» сітуацыя атрымліваецца ў канцы п'есы, калі Мікіту Зносака прыходзяць арыштоўваць чырвонаармейцы. Незвычайнасць сітуацыі і яе трагікамічнасць заклю-чаецца ў тым, што ен яшчэ не паспеў схаваць падабраныя па дарозе дадому пісталеты, вядро патакі, якой разжыўся пад час рабавання крамы. Вось ен «трымае за рулькі» зброю і бяжыць да дзвярэй. Вось апраўдваецца перад чырвонаармейцамі, калі яны пытаюцца, што ў ягоных руках: «Гэта… Гэта… ваша чырвоная благароддзе… гэта… як яно… качарэжкі! Даліпан, качарэжкі! », Яго вядуць у каталажку, алеен, па-дзіцячамунаіўна, па-клоўнску няўдала і смешна спрабуе выкруціцца з трагічнай сітуацыі і просіць, каб яго не забіралі ў турму — тады ен пойдзе разам з чырвонымі «забіраць Варшаву», Не ўдалося выкруціцца! Мы смяемся спачатку, але затым хочацца плакаць, бо няўжо на нашай зямлі нарадзіліся такія недарэкі? Няўжо гэткімі могуць быць людзі? Магутным сродкам раскрыцця характараў і стварэння «сітуацыі смеху» становіцца ў п'есе мова герояў. Так, напрыклад, Мікіта Зносак, які лічыць сябе даволі адука-ваным, дзяржаўным чалавекам, чыноўнікам, любіць казырнуць замежнымі словамі ( «візыта» , «мамзэль»), канцылярызмамі і палітычнымі тэрмінамі ( «чыноўніцкае становішча» , «становішчаабавязвае» , «новаяпалітычная сітуацыя» , «кар'ера» , «пэўныя крыніцы» , «беларускае асэсарства»). Але ад яго пісьменнасці мала што застаец-ца, бонаватмовавыдаеўімсынавескі, якіможа гаварыць натуральна, як гавораць беларусы. У гэтым выпадку мы бачым у ім нават крыху здольную асобу, якая, на жаль, паставіла за правіла адмаўленне ад свайго роднага, ад каранеў: «Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску»; «Кажа, што ен толькі спец адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула» , «нічога ў галаву не палезла» , «сапсуюць усю абедню» і інш. Гэта толькі асобныя рысы майстэрства Купалы-драматурга, але яны сведчаць, што ен — выдатны драматург, сапраўдны майстар у самым цяжкім літаратурным родзе.

Знаете ответ?

Есть интересный вопрос? Задайте его нашему сообществу, у нас наверняка найдется ответ!
Делитесь опытом и знаниями, зарабатывайте награды и репутацию, заводите новых интересных друзей!
Задавайте интересные вопросы, давайте качественные ответы и зарабатывайте деньги. Подробнее...