51

Вуснае паведамленне на тэму «Мастацтва ў жыцці чалавека» .

28 декабря 2021

Вуснае паведамленне на тэму «Мастацтва ў жыцці чалавека» .

категория: литература

96

Бывае, у галаву прыйдзе думка: навошта людзі спаваюць, танцуюць, складаюць вершы? Навошта патрэбна мастацтва? Ад яго няма ніякай практычнай карысці. Будаўнік пабудаваў дом, тут усе зразумела, у ім будуць жыць людзі. Але вось паэт склаў вершы, яны знаходзяцца на паперы, а людзі ідуць сваей дарогай, не зважаючы іх, быццам гэтых вершаз няма і не было. Адказ заключаецца ў тым, што людзі разумеюць адны і тыя ж рэчы па-рознаму. Напрыклад, ідзе снег, таму мама апранае сваіх дзяцей цяплей, мецеаролаг мерае глыбіню снежнага покрыва, дзеці бяруць санкі, лыжы і бягуць на вуліцу. А паэт становіцца больш уважлівым і з гэтага снегу, паветра, з жыцця іншых людзей, з самаго сябе здабывае некалькі радкоў. Мастак спаборнічае са снегам. Ен бярэфарбы, паперу і малюе белыя прасторы, залатыя сонечныя праменні на палях. І калі-нікалі здараецца, што мастак перамагае снег. Ен прыбаўляе да прыгажосці прыроды свае сэрца, і людзі спыняюцца перад карцінамі, зачараваныя. Ад гэтых намаляваных фрагментаў ім чамусць становіцца лепш жыць. Пэўна, людзі не могуць без гэтага існаваць. Галодныя і сытыя, бедныя і багатыя, несправядліва пакрыўджаныя і акружаныя каханнем — усе яны ўвесь час цягнуцца да мастацтва. Рэальнае, штодзеннае жыцце пераходзіць на паперу, на кінаэкран, на нотны ліст праз рукі і душу аўтара і атрымліваецца прыгажосць. Я лічу так: мастацтва не корміць і не поіць чалавека, але нейкім незразумелым чынам робіць яго шчаслівым.

Знаете ответ?

Есть интересный вопрос? Задайте его нашему сообществу, у нас наверняка найдется ответ!
Делитесь опытом и знаниями, зарабатывайте награды и репутацию, заводите новых интересных друзей!
Задавайте интересные вопросы, давайте качественные ответы и зарабатывайте деньги. Подробнее...